Віталь Жукоўскі


Удзельнікі праектаў Вікімедыя

Article Images

Віталь Жукоўскі

беларускі футбаліст і трэнэр

Віта́ль Леані́давіч Жуко́ўскі (нар. 17 траўня 1984 году, Міханавічы, Менская вобласьць) — беларускі трэнэр і колішні футбаліст. Доўгі час працаваў галоўным трэнэрам «Іслачы», зь якой прайшоў шлях ад аматарскай дружыны да клюбу Найвышэйшай лігі.

Віталь Жукоўскі
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 17 траўня 1984 (40 гадоў)
Пазыцыя абаронца, паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2001—2002 БАТЭ
Трэнэрскія клюбы
2010—2020 Іслач
2021 БАТЭ
2022—4 Атыраў

Гульнявая кар’ера Жукоўская скончылася ў канцы 2002 году сур’ёзнай траўмай, атрыманай падчас гульні за рэзэрвовую дружыну барысаўскага БАТЭ. Правёўшы некалькі гадоў па-за межамі футболу, у 2010 годзе ён далучыўся да «Іслачы», якая на той час была аматарскай камандай і брала ўдзел у розыгрышах чэмпіянату Менскай вобласьці. Атрымаўшы падрымку заснавальніка і ўладальніка «Іслачы» Ўладзімера Пінчука, Жукоўскі пачаў будаваць прафэсійны клюб. У выніку ў 2016 годзе «Іслач» узьнялася да Найвышэйшай лігі. Жукоўскі на той час лічыўся маладзейшым трэнэрам чэмпіянату. У 2019 годзе атрымаў трэнэрскую катэгорыю УЭФА Про[1]. У элітным дывізіёне адмыловец паляпшаў вынікі каманды, якая ў сэзоне 2019 году заняла 5 месца, а ў 2020 годзе дайшла да фіналу Кубка Беларусі. У сьнежні 2020 году быў запрошаны ў барысаўскі БАТЭ, але праз год быў звольнены з пасады. Празь некаторы час ачоліў казаскую каманду «Атыраў»[2].