Гібральтар


Удзельнікі праектаў Вікімедыя

Article Images

Гібральтар

брытанская заморская тэрыторыя

Гібральта́р (ад арабскага: جبل طارق (Dżabal Tarik) — «горад Тарыка») — скалістая паўвыспа на паўднёвым узьбярэжжы Ібэрыйскай паўвыспы, у пратоцы, якая злучае Міжземнае мора з Атлянтычным акіянам.

У 711 годзе ў гэтым месцы высадзіўся бэрбэрыйскі ўладар Тарык, які адсюль распачаў арабскае заваяваньне Гішпаніі. У 1462 годзе горад быў заваяваны войскам хрысьціянаў пад час рэканкісты. У 1704 годзе, пад час вайны за гішпанскую спадчыну, горад быў заняты брытанскімі войскамі, а потым згодна з утрэхцкай мірнай дамовай быў ёй перададзены ў якасьці калёніі. Гібральтар раней і ў нашы дні мае велізарнае стратэгічнае значэньне, зь яго можна поўнасьцю кантраляваць рух праз Гібральтарскую пратоку зь Міжземнага мора ў Атлянтычны акіян і наадварот. Гэтае значэньне значна ўзрасло пад час Другой сусьветнай вайны — ніводны нямецкі, ці італьянскі карабель ня змог прайсьці праз пратоку. Да 1943 году Гібральтар разам з Мальтай зьяўляліся адзінымі аэрадромамі на трасе ЭгіпетВялікабрытанія.

Гібральтар ня мае запасаў карысных выкапняў і пітной вады. У якасьці пітной вады выкарыстоўваецца дажджавая вада, якая зьбіраецца ў спэцыяльных ёмістасьцях у скалах. Часткова выкарыстоўваецца і апрасьненьне марской вады.

Гібральтар зьяўляецца адной з самых заселеных тэрыторыяў ў сьвеце (каля 4250 чал. на км²).

Над портам і горадам узносіцца высокая (426 м) Гібральтарская скала, якая складаецца зь цьвёрдых скальных пародаў, а з адваротнага боку скалы дзейнічае запаведнік.

Нягледзячы на тое, што Гібральтар некалькі стагодзьдзяў належыць Вялікабрытаніі на яго прэтэндуе Гішпанія, якая мяжуе па сушы. Паміж Гішпанскім горадам Ла Лінеа дэ ла Кансэпсьён знаходзіцца толькі невялікая нэўтральная паласа.

На тэрыторыі Гібральтара знаходзіцца вайскова-марская база НАТО.

Гібральтар — адзінае месца ў Эўропе, дзе водзіцца від Магот, адзіны від малпаў ва ўсёй Эўропе.

Гібральтар заселены ангельцамі, габрэямі, партугальцамі, італьянцамі, мальтыйцамі, індусамі, пакістанцамі, мараканцамі. Дзяржаўнай мовай зьяўляецца ангельская. Па веравызнаньні насельніцтва дзеліцца: каталікі (70%), мусульмане (10%), англікане (8%), юдзеі (1%).