Пётар Зялінскі


Удзельнікі праектаў Вікімедыя

Article Images

Пётар Зялі́нскі (па-польску: Piotr Zieliński; . 20 траўня 1994 году) — польскі футбаліст, паўабаронца італьянскага клюбу «Інтэрнацыянале» і нацыянальнай зборнай Польшчы. Доўгі час гуляе ў Італіі, дзякуючы чаму добра вывучыў італьянскую мову.

Пётар Зялінскі
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 20 траўня 1994[1][2] (30 гадоў)
Рост 180 см
Вага 75 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Інтэрнацыянале
Нумар 7
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2012—2016
2014—2016
2016—2024
2024—
Удынэзэ
Эмпалі (арэнда)
Напалі
Інтэрнацыянале
19 (0)
63 (5)
281 (37)
1 (0)
Зборныя
2013— Польшча 95 (12)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
15 верасьня 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
8 верасьня 2024.

 
Зялінскі ў кашулі «Напалі» ў матчы Лігі чэмпіёнаў у 2019 годзе.

Пачаў займацца футболам у родным мястэчку Замбкавіцы Сьлёнске, дзе ягоным першым трэнэрам быў ягоны бацька. У веку 14 гадоў далучыўся да складу любінскага «Заглэмбе», не зважаючы на тое, што цікавасьць да гульца мелі нямецкі «Баер», а таксама нідэрляндзкія «Фэеноорд» і «Гээрэнвээн»[3]. Выхаваньнем юнака у новым клюбе займаўся вядомы польскі трэнэр Францішак Смуда[3]. У 17 гадоў Зялінскі пераехаў у Італію, дзе паступіў у акадэмію «Ўдынэзэ» на запрашэньне клюбу пасьля аднаго ж міжнародных турніраў[3]. Прафэсійны дэбют гульца адбыўся 2 лістапада 2012 году, калі паляк замяніў на пляцоўцы Антоніё Дзі Натале на 91-й хвіліне матчу супраць «Кальяры»[4]. У 2014 году часова выступаў за «Эмпалі» паводле пагадненьня арэнды.

4 жніўня 2016 году пасьля некалькіх месяцаў чутак Зялінскі далучыўся да «Напалі», што каштавала клюбу 16 мільёнаў эўра[5]. 3 сьнежня паўабаронца забіў свой першы гол у кашулі нэапалітанцаў, калі была здабыта хатняя перамога над «Інтэрам» зь лікам 3:0[6]. Свой першы сэзон спартовец скончыў з шасьцю галамі на рахунку. 31 жніўня 2020 году падоўжыў кантракт з «Напалі» да 2024 году. Наступнымі гадамі гулец стаўся больш значнай постацьцю клюба, маючы адну з ключовых футбалістаў. 7 верасьня 2022 году адзначыўся двума галамі ў браму «Лівэрпула» ў матчы групавога этапу Лігі чэмпіёнаў, які скончыўся буйной перамогай зь лікам 4:1[7].

3 ліпеня 2024 году Зялінскі падпісаў кантракт з іншым клюбам Сэрыі А мілянскім «Інтэрам» пасьля заканчэньня дзеі кантракту з «Напалі»[8].

4 чэрвеня 2013 году футбаліст дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Польшчы ў таварыскім матчы супраць зборнай Ліхтэнштайну[9]. У траўні 2018 году быў улучаны ў папярэдні сьпіс з 35-х чалавек ад Польшчы, якія мусяць выправяцца на чэмпіянат сьвету 2018 году ў Расеі.

«Напалі»: