Сеўск


Удзельнікі праектаў Вікімедыя

Article Images

Сеўск — места ў Бранскай вобласьці Расеі, на рацэ Сеў. Адміністрацыйны цэнтар Сеўскага раёну. Насельніцтва на 2018 год — 6663 чалавекі.

Знаходзіцца за 149 км ад Бранску, за 43 км ад чыгуначнай станцыі Камарычы на лініі Бранск — Льгоў.

 
Кіеўская вуліца ў Сеўску
  • XVII стагодзьдзе: 1625 год — 0,5 тыс. чал.
  • XVIII стагодзьдзе: 1711 год — 8,3 тыс. чал.
  • XIX стагодзьдзе: 1871 год — 7733 тыс. чал., у т. л. 35 каталікоў, 8 пратэстантаў, 62 юдаісты, 3 магамэтаніны.[1]; 1897 год — 9,2 тыс. чал.
  • XX стагодзьдзе: 1959 год — 6,2 тыс. чал.; 1979 год — 7,5 тыс. чал.; 1996 год — 8,1 тыс. чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2009 год — 7,5 тыс. чал.

Філія Маскоўскага станкабудаўнічага заводу ім. С. Арджанікідзэ, завод па апрацоўцы пянькі, прадпрыемствы харчовай прамысловасьці.

Цэрквы: Узьнясенская (1765), Петрапаўлаўская (1809), Казанская (1760). Званіцы Ўсьпенскага (1811) і Траецкага (1782) сабораў. Жылыя дамы другой паловы XIX ст.

Поруч зь Сеўскам — Спаса-Праабражэнскі манастыр (заснаваны ў 1631 годзе як фартэцыя на подступах да Сеўску).

  1. ^ Siewsk // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom X: Rukszenice — Sochaczew. — Warszawa, 1889. S. 604

  Сеўсксховішча мультымэдыйных матэрыялаў