Тур (горад)


Удзельнікі праектаў Вікімедыя

Article Images

Тур (горад)

горад у Францыі

Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Тур (неадназначнасьць).

Тур (па-француску: Tours, па-лацінску: Turones, Caesarodunum Turonum, Augusta Turonum) — горад у Францыі, цэнтар дэпартамэнту Эндр і Люара ў рэгіёне Цэнтар-Валь дэ Люар на рацэ Люары, частка даліны якой уключана ў Сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО. Насельніцтва на 2016 год — 136 565 чалавек, з прадмесьцямі — 347 600. Цэнтар вінаробства. Транспартны вузел, прамысловы цэнтар.

  • Базыліка Сьвятога Мартына зь яго мошчамі
  • Вежа Карла Вялікага (XI—XIII стст.), названая так таму, што яна была ўзьведзеная на месцы пахаваньня чацьвертай жонкі імпэратара — Люітгарды.
  • Катэдральны сабор Сэн-Гатыен (XII—XVI стагодзьдзі)
  • Замак (XI стагодзьдзе), у якім месьцяцца выставы сучаснага мастацтва
  • Пляц Плюмро

  Тур (горад)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў