Тэатар
Удзельнікі праектаў Вікімедыя
Article Images(Перанакіравана з «Тэатр»)
Тэа́тар (стар.-грэц. θέατρον — асноўнае значэньне — «месца для відовішчаў», затым — «відовішча», ад θεάομαι — «гляджу, бачу») — адзін з кірункаў мастацтва, у якім пачуцьці, думкі і эмоцыі аўтара (творцы, мастака) перадаюцца гледачу або групе гледачоў пасродкам дзеяньняў актора або групы актораў.
Перадача акторам пачуцьцяў, думак, эмоцыяў аўтара гледачу завецца прадстаўленьнем. Як правіла, акторы ўяўляюць пачуцьцёвыя перажываньні аўтара, выкладзеныя ім у п’есе. Актор падчас прадстаўленьня можа дзейнічаць пасродкам свайго цела, голасу й рухаў, а таксама пасродкам розных прадметаў.
Па відах дзеяньняў актора падчас імпрэзы адрозьніваюць наступныя віды тэатраў:
- драматычны (драма)
- опэрны тэатар
- мюзыкл
- балет
- пантаміма
- апэрэта
- дзіцячы
- лялечны
- тэатар абсурду
- тэатар пародыі
- вулічны тэатар
- тэатар паэзіі
- тэатар танца
- тэатар ценяў
- тэатар зьвяроў
- тэатар песьні
- тэатар эстраднай мініятуры (тэатар эстрады)
- тэатар аднаго актора
На 2010 год у Беларусі толькі каля 30% спэктакляў ставілася па-беларуску[1]. Дзель беларускай драматургіі ў рэпэртуарах тэатраў ледзь дасягала 25%[2].
- ^ Ларыса Цімошык. Сіла слова // Зьвязда : газэта. — 26 студзеня 2010. — № 13 (26621). — С. 7. — ISSN 1990-763x.
- ^ Глеб Лабадзенка. Павал Латушка: На фільм «Дняпроўскі рубеж» патрачана Br6 мільярдаў, вернута — 100 мільёнаў // Зьвязда : газэта. — 28 студзеня 2010. — № 15 (26623). — С. 7. — ISSN 1990-763x.