Юрась Бушлякоў


Удзельнікі праектаў Вікімедыя

Article Images

Юрась Бушлякоў

беларускі мовазнавец, журналіст, перакладчык

Юра́сь Сямё́навіч Бушляко́ў (29 траўня 1973, Менск — 4 чэрвеня 2013, Менск[2]) — беларускі мовазнавец, журналіст, перакладчык. Кандыдат філялягічных навук (2003).

Юрась Бушлякоў


лац. Juraś Bušlakoŭ
Юрась Сямёнавіч Бушлякоў
Род дзейнасьці мовазнавец, журналіст, перакладчык
Дата нараджэньня 29 траўня 1973
Месца нараджэньня Менск, БССР
Дата сьмерці 4 чэрвеня 2013
Месца сьмерці Менск, Беларусь
Прычына сьмерці рак
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак перакладнік, журналіст, мовазнавец, беларусазнавец, прафэсар унівэрсытэту
Навуковая сфэра мовазнаўства[1], беларусазнаўства[1], radio journalism[d][1] і перакладніцкая дзейнасьць[d][1]
Месца працы

Скончыў філялягічны факультэт БДУ з чырвоным дыплёмам, асьпірантуру. Абараніў кандыдацкую дысэртацыю (2003) на тэму «Моватворчая практыка Янкі Станкевіча (з гісторыі нармалізацыі беларускай мовы)». Працаваў выкладчыкам на катэдры сучаснай беларускай мовы БДУ (1999—2003), таксама выкладаў у Беларускім гуманітарным ліцэі, Карлавым унівэрсытэце ў Празе. Адначасова займаўся журналістыкай, працаваў у тэлекампаніі «ФІТ» (1994—1995), на Радыё «101,2» (1995—1996), у штотыднёвіку «Наша Ніва» (1997), карэспандэнтам беларускай і ўкраінскай рэдакцый Польскага радыё (1997—1999), журналістам радыё «Рацыя» (1999—2002), з 1996 году (праграма «Новае пакаленьне выбірае») зь перапынкамі супрацоўнічаў з «Радыё Свабода», у 2003—2004 гадах вёў там аўтарскую перадачу «Жывая мова» — нататкі з культуры беларускага маўленьня.

Кола навуковых інтарэсаў — фэномэн моўнага пурызму, пытаньні нармалізацыі беларускай літаратурнай мовы, яе стылістыкі й культуры.

Адзін з суаўтараў кнігі «Беларускі клясычны правапіс» (разам з В. Вячоркам, З. Санько, З. Саўкам; Вільня—Менск, 2005)[3]. Таксама займаўся перакладамі, пераклаў на беларускую мову паасобныя творы Чэслава Мілаша, Эдгара Алана По, Вітальда Гамбровіча, Зьбігнева Гэрбэрта, Яраслава Сэйфэрта.

Памёр 4 чэрвеня 2013 году ад мэляномы. Пахаваны на Паўночных могілках Менску[4].

  1. ^ а б в г Bušljakoŭ, Juryj Sjamenavìč // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  2. ^ Ня стала Юрася Бушлякова // Радыё Свабода
  3. ^ Беларускі клясычны правапіс. Збор правілаў. Сучасная нармалізацыя. Вільня—Менск, 2005. — 160 с.
  4. ^ Арлоў, Уладзімер (23 студзеня 2015) Юрась Бушлякоў, чалавек, які ніколі не казаў «Добрай раніцы!» Імёны Свабоды. Радыё СвабодаПраверана 28 студзеня 2015 г.