Motorola


Удзельнікі праектаў Вікімедыя

Article Images

Motorola, Inc. - былая амерыканская транснацыянальная тэлекамунікацыйная кампанія, знаходзілася ў Шаумбургу, штат Ілінойс. Была заснавана ў 1928 годзе як Galvin Manufacturing Corporation братамі Полам і Джозэфам Галвінамі.[1] Кампанія змяніла назву на Motorola у 1947 годзе.[2] Страціўшы 4,3 мільярда долараў з 2007 па 2009 гады, Motorola была падзелена на дзве незалежныя публічныя кампаніі, Motorola Mobility і Motorola Solutions, у студзені 2011 года.[3] Рэарганізацыя была праведзена так, што Motorola Solutions стала юрыдычнай правапераемніцай Motorola, Inc., а Motorola Mobility аддзялілася як новая кампанія.[4]

Motorola распрацоўвала і прадавала бесправадное сеткавае абсталяванне, такое як базавыя станцыі сотавай перадачы і ўзмацняльнікі сігналу. Таксама сярод прадуктаў Motorola былі тэлепрыстаўкі, лічбавыя відэарэгістратары і сеткавае абсталяванне, якое выкарыстоўвалася для забеспячэння відэавяшчання, камп'ютарнай тэлефаніі і тэлебачання высокай выразнасці.

Падраздзяленне Motorola па распрацоўцы мабільных тэлефонаў было піянерам у гэтай галіне. Яно стварыла першы сапраўды мабільны тэлефон DynaTAC і першы раскладны мабільны тэлефон MicroTAC. У сярэдзіне 2000-х гадоў быў вельмі папулярны раскладны мабільны тэлефон Motorola RAZR. Пазней кампанія працавала над смартфонамі з мабільнай аперацыйнай сістэмай Android. Падчас рэарганізацыі падраздзяленне па распрацоўцы мабільных тэлефонаў стала часткай Motorola Mobility.

Знешнія спасылкі

  1. Car Radio – Sound in Motion. Motorola Solutions. Архівавана з першакрыніцы June 9, 2021. Праверана April 6, 2021.
  2. Harry Mark Petrakis, The Founder's Touch: The Life of Paul Galvin of Motorola (Chicago: McGraw-hill, 1965), 58–93
  3. Папярэджанні CS1: url-status (спасылка)
  4. Motorola Solutions Inc: NYSE:MSI quotes & news – Google Finance. Архівавана з першакрыніцы September 3, 2011. Праверана July 12, 2011.