Агні вялікага горада
фільм Чарлі Чапліна 1931 года
У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.
«Агні́ вялі́кага го́рада» (англ.: City Lights: A Comedy Romance in Pantomime) — класічны кінафільм Чарльза Чапліна ў жанры рамантычнай трагікамедыі. Фільм з'яўляецца нямым, хоць і зняты пасля заканчэння эпохі нямога кіно; пры гэтым суправаджаецца музыкай і гукавымі эфектамі. 30 студзеня 1931 года адбылася сусветная прэм'ера фільма ў Лос-Анджэлесе.
Агні вялікага горада | |
---|---|
англ.: City Lights | |
Жанр | рамантычная камедыя[d], камедыйная драма[d] і трагікамедыя |
Рэжысёр | |
Прадзюсар | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кампазітар | |
Кінакампанія | United Artists[d] |
Працягласць | 87 хв. |
Бюджэт | 1 500 000 $ |
Зборы | 5 000 000 $ |
Краіна | |
Мова | англійская |
Год | 30 студзеня 1931[1], 7 сакавіка 1931[1], 3 красавіка 1931[1] і 1931 |
IMDb | ID 0021749 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Фільм займае першае месца ў спісе 10 найлепшых рамантычных камедый па версіі Амерыканскага інстытута кінамастацтва.[2] У 1991 годзе стужка была ўключана ў Нацыянальны рэестр фільмаў ЗША.[3]
Станам на люты 2024 года фільм займаў 54 месца ў рэйтынгу 250 найлепшых фільмаў IMDb.
Блукаючы па вуліцах горада, Маленькі Бадзяга сустракае сляпую дзяўчыну-кветачніцу, якая прымае яго за багатага чалавека. Даведаўшыся аб тым, што аперацыя можа вярнуць ёй зрок, Бадзяга пускаецца на пошукі грошай.
Акцёр | Роля |
---|---|
Чарлі Чаплін | бадзяга |
Вірджынія Чэрыл | сляпая дзяўчына |
Зноскі
- ↑ а б в Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 13 чэрвеня 2022.
- ↑ "AFI's Top 10 Romantic Comedies". American Film Institute. June 17, 2008. Праверана June 18, 2008.
- ↑ Kehr, Dave (September 26, 1991). "U.S. Film Registry Adds 25 'Significant' Movies". Chicago Tribune [амерыканская англійская]. Праверана June 1, 2020.
- charliechaplin.com/en/films/5-City-Lights — афіцыйны сайт (англ.)
- Агні вялікага горада на сайце «Internet Movie Database» (англ.)
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Агні вялікага горада