Андэрс Спарман
Удзельнікі праектаў Вікімедыя
Article ImagesАндэрс Спарман (таксама Шпарман шведск.: Anders Sparrman, 27 лютага 1748 — 9 жніўня 1820) — шведскі біёлаг[5], батанік, арнітолаг[5] і ўрач[5][6], адзін з «апосталаў Лінея»[6].
Андэрс Спарман | |
---|---|
шведск.: Anders Sparrman | |
Дата нараджэння | 16 лютага 1748[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 жніўня 1820[1][2][…] (72 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Erik Sparrman[d] |
Род дзейнасці | падарожнік-даследчык, арнітолаг, урач, батанік, натураліст, scientific explorer, рысавальнік |
Навуковая сфера | біялогія, батаніка, арніталогія, медыцына |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Карл Ліней[4] |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сістэматык жывой прыроды | |||
---|---|---|---|
Аўтар найменняў шэрага батанічных таксонаў. У батанічнай (бінарнай) наменклатуры гэтыя назвы дапаўняюцца скарачэннем «Sparrm.». Даследчык, які апісаў шэраг заалагічных таксонаў. Для ўказання аўтарства, назвы гэтых таксонаў суправаджаюць абазначэннем «Sparrman».
|
Андэрс Спарман нарадзіўся 27 лютага 1748 года.
Ва ўзросце 9 гадоў ён паступіў ва Упсальскі ўніверсітэт. У 14 гадоў Андэрс Спарман пачаў сваю медыцынскую адукацыю. Ён стаў адным з выбітных вучняў Карла Лінея.
З 1765 па 1767 год Андэрс Спарман удзельнічаў у навуковай экспедыцыі ў Кітаі. З 1771 па 1772 год ён быў у навуковай экспедыцыі ў Паўднёвай Афрыцы. З 1772 па 1775 год Андэрс Спарман удзельнічаў у навуковых экспедыцыях у Акіяніі і ў Паўднёвай Амерыцы, у 1775 годзе ў Паўднёвай Афрыцы. Пасля вяртання ў Швецыю ў 1776 годзе ён быў прызначаны захавальнікам прыродных гістарычных калекцый Шведскай каралеўскай акадэміі навук у 1780 годзе[6].
Андэрс Спарман быў абраны членам Шведскай каралеўскай акадэміі навук. У 1781 годзе ён стаў прафесарам прыродазнаўства і фармакалогіі. У 1787 годзе ён удзельнічаў у экспедыцыі ў Заходняй Афрыцы[6].
Андэрс Спарман памёр у Стакгольме 9 жніўня 1820 года.
Андэрс Спарман спецыялізаваўся на насенных раслінах[7].
- The Diseases of Children, and their Remedies. (London, 1776).
- Resa till Goda Hopps-Udden, södra Polkretsen och omkring Jordklotet, samt till Hottentott-och Caffer-Landen Åren 1772—1776. (Stockholm, Band 1: 1783; Band 2 Teil 1: 1802; Band 2 Teil 2: 1818).
- Museum Carlsonianum, in quo novas et selectas aves, coloribus ad vivum brevique descriptione illustratas, suasu et sumtibus generosissimi possessoris. (1786—1789, in 4 Teilen veröffentlicht).
- Svensk Ornithologie Med efter naturen colorerade tekningar. (1805—1816, in 11 Teilen veröffentlicht).
Зноскі
- ↑ а б в г Anders Sparrman — 1917.
- ↑ Anders Sparrman // GeneaStar
- ↑ LIBRIS — 2018. Праверана 24 жніўня 2018.
- ↑ Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 31 жніўня 2018.
- ↑ а б в DNB, Katalog der Deutschen Nationalbibliothek: Anders Sparrman
- ↑ а б в г Anders Sparrman (1748—1820)
- ↑ International Plant Names Index: Anders Sparrman (1748—1820)
- Biographiskt lexikon öfver namnkunnige svenske män. Stockholm, 1835—1875.
- David G. Medway: The extant type specimens of birds from New Zealand and the Society Islands collected on Cook’s second voyage and described by Anders Sparrman in Museum Carlsonianum (1786—1789). In: Notornis 51(3), S. 131—135.
- David Dyrssen (dir.) (2002). Anders Sparrman, 1748—1820, Oceanographic History: the Pacific and Beyond (Proceedings of the 5th International Congress on the History), University of Washington Press (Seattle): 230—234. ISBN 0-295-98239-X.