Ардэны


Удзельнікі праектаў Вікімедыя

Article Images

Ардэны

(Пасля перасылкі з Ардэнскія горы)

Ардэ́ны — узвышша, заходні працяг Рэйнскіх Сланцавых гор на поўдні Бельгіі, часткова ў Францыі і Люксембургу.

Ардэны
фр.: Ardenne
ням.: Ardennen
валон.: Årdene
люкс.: Ardennen
Краіны

Ардэны (Бельгія)

Ардэны

Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Працягласць 160 км, вышыня каля 400 м, найбольшая — 694 м (гара Батранж). Платопадобная паверхня, расчлянёная на асобныя масівы глыбокімі далінамі рэк сістэмы Мааса. Складзены з крышталічных і гліністых сланцаў, пясчанікаў і вапнякоў, скамечаных у складкі ў герцынскі арагенез. Радовішчы каменнага вугалю, жалезнай руды, мінеральныя крыніцы. Клімат умераны марскі. Шмат тарфяных балот. Букавыя і дубова-бярозавыя лясы, пасадкі елкі.

Рака Маас у Французскіх Ардэнах
  • Военный энциклопедический словарь / Пред. Гл. ред. комиссии Н. В. Огарков. — М. Воениздат, 1983. — С. 42. — 633 с. с ил., 30 л. ил. (руск.)