Бірмінгемскі ўніверсітэт


Удзельнікі праектаў Вікімедыя

Article Images

Бірмінгемскі ўніверсітэ́т (англ.: University of Birmingham, лац.: Universitas Birminghamiensis) — адзін з найбольш буйных і прэстыжных універсітэтаў Вялікабрытаніі і свету. Размешчаны ў цэнтральнай частцы горада Бірмінгем, Англія. Уваходзіць у склад элітнай групы «Расел», а таксама з’яўляецца галоўным і самым старым сярод «чырвонацагляных універсітэтаў» Вялікабрытаніі.

Бірмінгемскі ўніверсітэт
University of Birmingham
Арыгінальная назва University of Birmingham
Дэвіз лац.: Per Ardua Ad Alta, «Праз цяжкасці да вяршыняў»
Заснаваны 1825;
у 1900 атрымана Каралеўская ўніверсітэцкая хартыя
Тып Дзяржаўны
Рэктар Прафесар Дэвід Іствуд
Прэзідэнт Сэр Дамінік Кэдберы
Студэнты 30,832 [1]
Краіна
Размяшчэнне г. Бірмінгем, графства Уэст-Мідлендс, Англія, Вялікабрытанія
Юрыдычны адрас University of Birmingham, Edgbaston, Birmingham, B15 2TT, UK
Сайт birmingham.ac.uk
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Колькасць студэнтаў перавышае 30 тысяч чалавек, а плошча галоўнага кампуса 330 га, дзякуючы чаму Бірмінгемскі ўніверсітэт з’яўляецца самай буйной навучальнай установай у цэнтральнай Англіі.

Па стане на 2007 год Бірмінгемскі ўніверсітэт займае 4 радок у рэйтынгу самых запатрабаваных сярод абітурыентаў універсітэтаў Вялікабрытаніі з сярэднім паказчыкам у 9 чалавек на месца, пры тым, што бюджэтных месцаў, як і ва ўсіх ВНУ Вялікабрытаніі, у ім няма[4]. Універсітэт уваходзіць у дзясятку лепшых універсітэтаў Вялікабрытаніі і ў ТОП-60 у свеце[5][6].

  • Будынак эканамічнага факультэта

  • Універсітэцкая абсерваторыя

  • Факультэт выяўленчых мастацтваў

  • Будынак Студэнцкага Саюза

  • Будынак эканамічнага факультэта ўначы

Зноскі

  1. Students — About us — University of Birmingham(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 31 ліпеня 2009. Праверана 24 студзеня 2013.
  2. (unspecified title) Праверана 27 ліпеня 2019.
  3. Directory of Open Access Journals — 2003.
  4. Students(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 верасня 2009. Праверана 24 студзеня 2013.
  5. United Kingdom | Top Universities
  6. THE — QS World University Rankings 2009 — top universities | Top Universities