Віцебскія паўстанцкія атрады
Віцебскія паўстанцкія атрады — узброеныя фарміраванні ў паветах Віцебскай губерні ў часы паўстання 1863-64. Сярод арганізатараў былі беларускі пісьменнік А.І.Вярыга-Дарэўскі, М.Марафа-Корбут і інш. 25 красавіка 1863 г. у Дынабургскім павеце выступіла група Л.Плятэра, якая захапіла пад Крэслаўкай транспарт са зброяй, але паўстанцы былі рассеяны; Плятэр па загадзе Мураўёва расстраляны ў Дынабургу.
маёнтак Парэчча, (каля вёскі Несцераўшчына Тумілавіцкага сельсавета), 11 мая 1863 г. каля вёскі карнікі разграмілі паўстанцкі атрад Дзісенскага павета. У баі загінуў камандзір атрада Генрых Дмахоўскі.
в. Пагосцішча, Крынкаўскі сельсавет 8 мая 1863 г. каля вёскі ўрадавыя войскі дагналі і разбілі Аршанскі паўстанцкі атрад. Камандзір атрада I. Будзіловіч трапіў у палон і 22 жніўня па прыгавору суда яго расстралялі ў Оршы.
26 чэрвеня 1863 г. недалёка ад Паставаў з групай паўстанцаў загінуў камандзір атрада Лявон "Астоя" Чаховіч.
в. Горспля, Янкавіцкі сельсавет. У ваколіцах вёскі распаўсюджвала сярод сялян «Мужыцкую праўду» Марыя Свіршчэўская — дачка тутэйшай пані. За гэта яе арыштавалі і пасадзілі ў Віцебскі астрог.
в. Славені, Слаўнаўскі сельсавет. У канцы красавіка 1863 г. каля вёскі карнікі знішчылі Магілёўскі (чарнаруцкі) атрад паўстанцаў, якім камандаваў А. Алендскі.
- Віцебскія паўстанцкія атрады // Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. / рэдкал.: Г.П. Пашкоў [і інш.]. - Мн., 1997. - Т. 4.- С. 235.