Каралеўства Югаславія


Удзельнікі праектаў Вікімедыя

Article Images

Каралеўства Югаславія (сербск.: Краљевина Југославија, харв.: Kraljevina Jugoslavija) — афіцыйная назва дзяржавы ў заходняй частцы Балканскага паўвострава ў 19291945 г. на тэрыторыі сучасных Славеніі, Харватыі, Сербіі, Чарнагорыі, Босніі і Герцагавіны і Паўночнай Македоніі. Назва была прынята пасля дзяржаўнага перавароту караля сербаў, харватаў і славенцаў Аляксандра 6 студзеня 1929 года. З 1 снежня 1918 года звалася Каралеўствам сербаў, харватаў і славенцаў, скарочана КСХС (сербск.: Краљевина Срба, Хрвата і Словенаца, сокр. КСХС).

Гістарычная дзяржава
Каралеўства Югаславія
Краљевина Југославија
Kraljevina Jugoslavija
Герб Каралеўства Югаславія Сцяг Каралеўства Югаславія
Герб Каралеўства Югаславія Сцяг Каралеўства Югаславія
Дэвіз: «сербахарв. кір. Један народ, један краљ, једна држава
сербахарв. лат.
Jedan narod, jedan kralj, jedna država
(бел.: Адзін народ, адзін кароль, адна дзяржава
Гімн: Гімн Каралеўства Югаславія

< 
< 
< 
< 

 >
 >
 >
 >

1918 — 1941 (1945)


Сталіца Бялград
Найбуйнейшыя гарады Бялград, Заграб, Скоп'е, Сараева, Любляна
Мова(ы) сербахарвацкая
Афіцыйная мова сербахарвацкая мова
Рэлігія свецкая дзяржава
Грашовая адзінка югаслаўская крона (да 1920 года)
югаслаўскі дынар (пасля 1920 года)
Насельніцтва 11 984 911 чал. (1921)
Форма кіравання Канстытуцыйная манархія
Дынастыя Карагеоргіевічы
Гісторыя
 • 1 снежня 1918 Абвяшчэнне незалежнасці (ад Аўстра-Венгрыі)
 • 6 студзеня 1929 Перайменаванне Каралеўства Сербаў, Харватаў і Славенцаў у Каралеўства Югаславія
 • 6 красавіка 1941 Акупацыя Югаславіі
 • 29 лістапада 1945 Абвешчана Федэратыўная Народная Рэспубліка Югаславія.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Урачыстасці ў Заграбе падчас фарміравання Нацыянальнага савета Дзяржавы славенцаў, харватаў і сербаў, кастрычнік 1918 года.[1]

Кіраванне караля ў гэты перыяд характарызавалася аўтарытарна-кансерватыўнымі тэндэнцыямі. Каралеўства Югаславія ў пазбяганне міжэтнічных канфліктаў і небяспекі распаду дзялілася на правінцыі (бановіны), не адпаведныя тэрыторыі рассялення ні аднаго з асноўных паўднёваславянскіх народаў. Гэта адпавядала ідэалогіі сцірання міжнацыянальных адрозненняў і асіміляцыі.

Да арганізаванага харвацкімі ўсташамі забойства караля Аляксандра ў 1934 годзе Югаславія была арыентавана на саюз з дэмакратычнымі дзяржавамі Заходняй Еўропы (уваходзіла ў так званую Малую Антанту). Пасля згубы караля і прыходу да ўлады князя-намесніка Паўла дзяржава ўзяла курс, дружалюбны да фашысцкіх краін — Германіі і Італіі. У 1939 годзе Харватыя атрымала аўтаномію ў рамках каралеўства як асобная бановіна. У сакавіку 1941 года ўрад Югаславіі далучыўся да Берлінскага пакту фашысцкіх дзяржаў, што выклікала шырокі рух пратэсту. 27 сакавіка прафашысцкі ўрад быў зрынуты.

6 красавіка 1941 года на Югаславію напалі фашысцкія войскі, якія акупавалі і падзялілі тэрыторыю краіны. Была створана самастойная харвацкая дзяржава (якая кантралявала таксама Боснію) на чале з усташамі; частка тэрыторыі краіны адышла да Германіі і Італіі, пачаўся генацыд сербаў. У Югаславіі разгарнулася народна-вызваленчае дужанне. Яе ўзначальвалі, з аднаго боку, камуніст Ціта (Камуністычная партыя Югаславіі, заснаваная ў 1919 годзе), з іншага боку, манархісты-чэтнікі на чале з Д. Міхайлавічам; друг з другам гэтыя партыі то тактычна зблакоўваліся, то ваявалі. Паўночна-ўсходняя частка краіны была вызваленая ў 1944 годзе падчас сумесных дзеянняў савецкіх войск і НВВЮ (Народна-вызваленчага войска Югаславіі). Да 15 мая 1945 года югаслаўскае войска завяршыла вызваленне Югаславіі. 29 лістапада 1945 года была абвешчаная Федэратыўная Народная Рэспубліка Югаславія.

  Югаславія (19162006)  
да 1918 года 1918 год 19181941 год Другая сусветная 1946 год 19461991 гады 19912006 гады з 2006 года
Славенія, Харватыя, Боснія і Герцагавіна, Ваяводзіна, і Бока Каторская ў складзе Аўстра-Венгрыі Дзяржава славенцаў, харватаў і сербаў Каралеўства Югаславія (да 1929 «Каралеўства сербаў, харватаў і славенцаў») (з 1924 года таксама частка Рыекі) Люблянская правінцыя (у складзе Італіі) (у Венгрыі Прэкмур'е) Дэмакратычная Федэратыўная Югаславія Сацыялістычная Федэратыўная Рэспубліка Югаславія (да 1963 «Федэратыўная Народная Рэспубліка Югаславія») (з 1954 года таксама частка Трыеста) Славенія
Незалежная дзяржава Харватыя
(захапіла Боснію) (у Венгрыі Баранья і Меджымур'е)
Харватыя 19911995 гадах на тэрыторыі Харватыі таксама знаходзілася самаабвешчаная Рэспубліка Сербская Краіна)
Боснія і Герцагавіна 19911995 гадах: Рэспубліка Боснія і Герцагавіна і самаабвешчаныя Рэспубліка Сербская і Герцаг-Босна)
Каралеўства Сербія Каралеўства Сербія
(Банат, Бачка і Баранья)
Незалежная рэспубліка Македонія Рэспубліка Македонія
Сербія (Ужыца, Банат і Ваяводзіна) Саюзная Рэспубліка Югаславія Сербія і Чарнагорыя Сербія
Косава у складзе акупіраванай Албаніі Косава 19992008 — адміністрацыя ААН, у 2008 годзе абвясціла незалежнасць)
Каралеўства Чарнагорыя Каралеўства Чарнагорыя Чарнагорыя
  1. Каралеўства Югаславія (англ.). history-maps.com. Праверана 6 мая 2024.