Кутна-Гора


Удзельнікі праектаў Вікімедыя

Article Images

Ку́тна-Го́ра (чэшск.: Kutná Hora), гістарычна Кутэнберг (ням.: Kuttenberg) — горад у Сярэднячэшскім краі. З’яўляецца муніцыпалітэтам з пашыранымі паўнамоцтвамі і адміністрацыйным цэнтрам раёна Кутна-Гора. Размешчаны за 60 км на ўсход ад Прагі, на плато Кутна-Гора на вышыні 254 м над узроўнем мора.

Горад

Кутна-Гора
Kutná Hora

Герб Сцяг
Герб Сцяг

Краіна
Край
Раён
Каардынаты
Староста

Лукаш Сейферт

Першая згадка

1289[1]

Ранейшыя назвы

Кутэнберг

Плошча

33,05 км²

Вышыня цэнтра

254 м

Водныя аб’екты
Насельніцтва

20 602 чалавек (2012)

Часавы пояс
Паштовы індэкс

284 01

Аўтамабільны код

S (старыя KH)

Афіцыйны сайт

Кутна-Гора на карце Чэхіі

Насельніцтва — 21,1 тысяч жыхароў (2005).

Горад заснаваны ў першай палове XIII стагоддзя. Цэнтр сярэдневяковай срэбраздабыўной індустрыі (у XIII стагоддзі рудні горада давалі траціну агульнаеўрапейскай здабычы срэбра), дзякуючы чаму горад быў другім па багацці ў Чэшскім каралеўстве.

Менавіта рудні і сталі прычынай утварэння першых гарняцкіх пасёлкаў, адзін з якіх атрымаў назву «Cuthna Antiqua», што азначае «старая манаская рыза». Адзін з манахаў, паводле падання, заснуў на суседнім узгорку, а ў сне ўбачыў сярэбраныя зліткі. Прачнуўшыся, ён сапраўды знайшоў іх у паказаным у сне месцы і накрыў гэта месца сваёй рызай. Кутна-Гора стала месцам першай у Еўропе «сярэбранай ліхаманкі». Вакол шахт з’явілася хаатычнае нагрувашчванне халуп, корчмаў, лазняў, крам і да т.п. Затым разрозненыя пасёлкі аб’ядналіся, і Кутна-Гора здабыла прывілеі каралеўскага горада.

Была моцна разбурана ў часы гусіцкіх войнаў. Праз вычарпанне руд да сярэдзіны XVI стагоддзя горад прыйшоў у заняпад.

 
Влашскі (Італьянскі) двор
 
Цэнтр
 
Сабор Святой Варвары
 
Сабор Святой Варвары

Вядомы шматлікімі помнікамі гатычнай архітэктуры.

Гістарычны цэнтр горада ўваходзіць у Спіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Шкловыдзімальны завод, піўная вытворчасць, тытунёвая фабрыка Philip Morris, завод кампаніі «Foxconn».

У межах горада знаходзіцца тры станцыі: Кутна-Гора-галоўная і, на адгалінаванні, Кутна-Гора-Седлец (чэшск.: Kutná Hora-Sedlec) і Кутна-Гора-горад (чэшск.: Kutná Hora město). Апошняя станцыя знаходзіцца бліжэй усяго да гістарычнай часткі горада.

Некалькі ўнутрыгарадскіх маршрутаў. Міжгародняя сувязь ажыццяўляецца з аўтобуснай станцыі.

Зноскі