Нацыянальная галерэя (Прага)


Удзельнікі праектаў Вікімедыя

Article Images

Нацыянальная галерэя (Прага)

Нацыянальная галерэя ў Празе (чэшск.: Národní galerie v Praze) — дзяржаўная арганізацыя, у распараджэнні якой знаходзяцца найбуйнейшыя калекцыі выяўленчага і прыкладнога мастацтва ў Чэхіі.

Нацыянальная галерэя ў Празе
Выява лагатыпа

Лагатып

Заснаваны 1949
Адкрыты 5 лютага 1796
Месцазнаходжанне Прага
Наведвальнікі
  • 712 619 чал. (2016)
  • 282 800 чал. (2020)[1]
Памеры фонду 398 528[2], 399 621[2], 2 670[2] і 3 512[2]
ngprague.cz/en (англ.)
ngprague.cz (чэшск.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Базіліка Св. Георгія — аддзел Нацыянальнай галерэі. Фасад арх. Франчэска Караці. перыяд барока

Утворана ў 1949 годзе зліццём некалькіх раней створаных галерэй. Экспазіцыі Нацыянальнай галерэі размяшчаюцца ў некалькіх гістарычных будынках і палацах у Празе і за яе межамі, найбуйнейшы з якіх — Выставачны палац (чэшск.: Veletržní Palác).

Гісторыя галерэі пачалася 5 лютага 1796 года, калі групай патрыятычна настроеных чэшскіх арыстакратаў і адукаваных інтэлектуалаў з сярэдняга класа было створана Таварыства патрыятычных сяброў мастацтва для асветы і прылучэння да мастацтва насельніцтва. Таварыства заснавала дзве арганізацыі — Акадэмію мастацтваў і Галерэю, адкрытую для наведванняў гараджан. Менавіта яна стала папярэдніцай сучаснай Нацыянальнай галерэі.

У 1902 годзе Таварыства арганізавала Галерэю сучаснага мастацтва Чэшскага каралеўства, у якую ўвайшла калекцыя, падораная імператарам Францам Іосіфам I.

У 1918 годзе калекцыя Таварыства стала галоўным мастацкім зборам Чэхаславакіі.

У 1942 годзе да Галерэі, якая звалася тады Чэшска-Мараўская земская галерэя, былі далучаны калекцыі расфармаванай Галерэі сучаснага мастацтва Чэшскага каралеўства.

Законам 1949 года была ўтворана Нацыянальная галерэя ў Празе. У збор увайшлі таксама графічныя калекцыі Нацыянальнага музея і Універсітэцкай бібліятэкі.

Галоўныя аддзелы і будынкі Нацыянальнай галерэі

правіць

 
Старамесцкая плошча. Палац Кінскіх каля гатычнага Тынскага сабора

Калекцыя галерэі размешчана ў некалькіх будынках:

  • Базіліка Святога Георгія, фасад. арх. Ф. Караці. 17 стагоддзе.

  • Манеж палаца Вальдштэйн

  • Гатычны кляштар Св. Агнэсы Чэшскай, Прага.

  • Палац Штэрнберг са скульптурай Бары ў дворыку.

  • Замак Збраслаў

  • Дом Ля Чорнай Мадоны

  • Прага, Вялікі палац

  • Інтэр'ер Вялікага палаца

  • Св. Георгій са Зміем, 1470

  • Св. Агнэса (Анежка), 1482

  • Святыя Себасцьян, Лейнхарт, Кацярына

  • Пакутніцтва Св. Себасцьяна, 1551

  • Ян Госарт.
    Евангеліст Лука піша абраз Багародзіцы (каля 1520)

  • Тэадорык.
    Св. Еранім (каля 1370)

  • Альбрэхт Дзюрэр.
    Свята пацерак (1506)

  • Сярэднявечная капітэль

  • Гатычная Мадонна з дзіцем з Крумлава

  • Тымпан - Багародзіца на троне

  • Скульптар Брокоф. Херувім з распяццем Хрыста

  • Рубенс, пакутніцтва Святога Тамаша.

  • Ян Купецкі, аўтапартрэт, 1711

  • К. Шкрэта, Дзідона і Эней, 1670

  • Карнеліс Гейсбрэхтс, нацюрморт 1663

  • Георг Флегель, 1635

  • Якаб ван Эс, 17 стагоддзе

Імпрэсіянізм, постімпрэсіянізм

правіць

  • Добры дзень, спадар Гаген, 1889

  • Поль Сезан, Жа дэ Буфан, 1887

  • Тулуз-Латрэк, Танцы ў Мулен Руж

  • Рэнуар, Закаханая пара.

  • "Национальная галерея (в Праге)". БСЭ. 3-е издание.
  Нацыянальная галерэя (Прага) на Вікісховішчы
  1. https://tourdata.cz/wp-content/uploads/2021/05/NTC-VYSTUP-2020-REVIZE.pdfCzechTourism, 2021.
  2. а б в г Otevřené sbírky — 2021. Праверана 10 красавіка 2021.