Уладзімір Васілевіч Пігулеўскі


Удзельнікі праектаў Вікімедыя

Article Images

Уладзімір Васілевіч Пігулеўскі

(Пасля перасылкі з У. Пігулеўскі)

Уладзімір Пігулеўскі (26 лютага (9 сакавіка1889, Гродна — 17 чэрвеня 1958) — беларускі нацыянальны дзеяч, пісьменнік, драматург.

Уладзімір Васілевіч Пігулеўскі
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 26 лютага (10 сакавіка) 1889
Месца нараджэння
Дата смерці 17 чэрвеня 1958 (69 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці драматург, перакладчык, палітык, пісьменнік
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды

ордэн Святога Станіслава 2 ступені ордэн Святой Ганны 3 ступені ордэн Святога Станіслава 3 ступені ордэн Святой Ганны 4 ступені
Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Пігулеўскі.

Скончыў Мінскую гімназію (1907). Вучыўся ў Пецярбургскім універсітэце, у ліпені 1912 года адлічаны за нявыплату.

З кастрычніка 1912 па верасень 1913 года праходзіў тэрміновую службу ў войску, прапаршчык запасу лёгкай артылерыі па Пецярбургскаму павету.

Удзельнік Першай сусветнай вайны. Прызваны з запасу 18 ліпеня 1914 ў 84-ю артылерыйскую брыгаду, мл. афіцэр 4-й батарэі. Праз год пераведзены ў 84-ю паркавую артылерыйскую брыгаду, афіцэр 2-га парку, падпаручнік. Служыў у 84-м артылерыйскім дывізіёне, паручнік. З чэрвеня па лістапад 1917 в.а. лётчыка-назіральніка артылерыйскага аддзялення 30-га карпуснога авіяцыйнага атрада, штабс-капітан.

У 1920—1921 гадах — дыпламатычны кур’ер урада БНР у Коўне.

З 1922 года жыў у Латвіі, выкладчык Дзвінскай беларускай гімназіі. У 1924—1925 гадах — дырэктар Люцынскай беларускай гімназіі. У 1925 годзе пасля сфабрыкаванага латвійскімі ўладамі працэсу Уладзімір Пігулеўскі быў пазбаўлены педагагічнай працы. Пераехаў у Рыгу, працаваў у Транзітным кааператыўным банку. У 1926 годзе ўдзельнічаў у Акадэмічнай канферэнцыі па рэформе беларускага правапісу (Мінск). У 1926—1934 гадах загадчык Беларускага аддзела пры Міністэрстве асветы Латвіі. Пасля дзяржаўнага перавароту ў Латвіі арыштаваны і сасланы ў Ліепайскі лагер (1935). Пасля вызвалення актыўна ўдзельнічаў у падпольным рэвалюцыйным руху, займаўся журналістыкай. У 1940—1941 гадах інспектар Міністэрства асветы Латвійскай ССР.

У Вялікую Айчынную вайну эвакуіраваўся ў Татарстан, працаваў там школьным інспектарам, выхавацелем ў дзіцячым доме.

Пасля вайны жыў у Рызе, выкладаў у Рыжскім мараходным вучылішчы, педагагічным інстытуце.

Памёр 17 чэрвеня 1958 года ў Рызе. Пахаваны ў Рызе на могілках Райніса.

Творчасць, даследчыцкая дзейнасць

правіць

Друкаваўся з 1924 года. Перакладаў на беларускую мову творы латышскіх і чэшскіх пісьменнікаў. Напісаў шэраг п’ес для школьнага тэатра («Хамуты», «У трамваі», «Вечар пад каляды», «Гідра»). Склаў чытанку для беларускіх школ у Латвіі «Наш край» (1928). На латышскую мову пераклаў камедыю Я. Купалы «Паўлінка» (пастаўлена ў 1949 Латвійскім тэатрам імя Я. Райніса). Алублікаваў у латышскім друку шмат артыкулаў пра беларускую літаратуру і тэатр, творчасць Я. Купалы і Я. Коласа.

Рукапісная спадчына (у т.л. неапублікаваныя творы) У. Пігулеўскага захоўваецца ў Аддзеле рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі АН Беларусі.

  • 16 верасня 1959 года ўзнагароджаны Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР «за поспехі ў справе перакладаў і папулярызацыі беларускай літаратуры ў Латвійскай СССР і ў сувязі з тыднем латышскай літаратуры ў Беларусі».