Карпападобныя


Удзельнікі праектаў Вікімедыя

Article Images

Карпападобныя

(Пасля перасылкі з Cypriniformes)

Карпападобныя (Cypriniformes) — атрад рыб класа прамянёвапёрых. У атрадзе каля 3 тыс. відаў з шэрагу сямействаў. Вонкавы выгляд, спосаб жыцця, харчаванне, размнажэнне і паводзіны адрозніваюцца вялікай разнастайнасцю.

Карпападобныя

Карась
Навуковая класіфікацыя

прамежныя рангі

Дамен: Эўкарыёты
Царства: Жывёлы
ПадцарстваЭўметазоі
Без рангуДругаснаротыя
Тып: Хордавыя
ПадтыпПазваночныя
ІнфратыпСківічнаротыя
КладаРыбы
НадкласКасцявыя рыбы
ПадкласНавапёрыя рыбы
ІнфракласКасцістыя рыбы
НадатрадOstariophysi
СерыяOtophysi
Атрад: Карпападобныя
Міжнародная навуковая назва

Cypriniformes


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  162846
NCBI  7952
EOL  3194
FW  64193

Даўжыня ад 2 см да 1,7 м. Цела ўкрыта цыклоіднай луской або голае. Вонкава падобныя да селядцовых, але ў адрозненне ад іх маюць вебераў апарат, зубы на сківіцах адсутнічаюць, магутны жавальны апарат складаецца з зубоў, што знаходзяцца на глоткавых касцях, і жаронцаў, якія дазваляюць драбіць і перамолваць цвёрдую ежу (напр., ракавіны малюскаў). Цела пакрыта цыклоіднай луской ці голае. Рот звычайна высоўны, нярэдка маюцца вусікі. Спінны плаўнік адзін; брушныя плаўнікі знаходзяцца за груднымі, на сярэдзіне бруха. Плавальны пузыр з двума ці больш аддзеламі, злучаны з кішэчнікам.

Вядомы з трацічнага перыяду.

Пашыраны ў прэсных водах (у асноўным трапічных і субтрапічных абласцей Еўразіі, Афрыкі і Паўночнай Амерыкі). Толькі нямногія віды з’яўляюцца прахаднымі і сустракаюцца ў моры.

На Беларусі 19 родаў, 25 відаў; некаторыя віды інтрадукаваныя (амуры, таўсталобікі). Жывуць у рэках, азёрах, сажалках. Кормяцца беспазваночнымі, воднай расліннасцю, дэтрытам, ёсць драпежнікі (жэрах). Нераст адбываецца вясной і ў пачатку лета.

Сярод карпападобных многа прамысловых рыб, з іх на Беларусі пашыраны гусцяра, лешч, лінь, плотка, сазан, карп, карась залаты, карась сярэбраны і інш. Аб'екты промыслу, спартыўнай лоўлі, сажалкавага і акварыумнага развядзення, акліматызацыі.