Мікола Дубоўскі


Удзельнікі праектаў Вікімедыя

Article Images

Мікола Дубоўскі

Мікола (Мікалай Аляксандравіч) Дубоўскі (17 студзеня 1933 года[1], в. Самойлавічы, Пружанскі павет, Польская Рэспубліка, цяпер на тэрыторыі горада Бярозы — 11 мая 2013, Мінск) — беларускі пісьменнік, празаік, член Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Мікола Дубоўскі
Мікола Аляксандравіч Дубоўскі
Асабістыя звесткі
Псеўданімы Дубоўскі Н., Мікалай Дубоўскі, Мікола Дубоўскі
Дата нараджэння 17 студзеня 1933
Месца нараджэння
Дата смерці 11 мая 2013 (80 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, публіцыст, празаік
Гады творчасці 1974—2013
Кірунак аповеды пра вайну 1941—1945
Мова твораў беларуская
Дэбют «Грымотнае ранне» (1984)
Грамадская дзейнасць
Член у
Мікола Дубоўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дубоўскі.

Нарадзіўся ў вёсцы Самойлавічы Пружанскага павета Палескага ваяводства, Польская Рэспубліка (цяпер мікрараён горада Бяроза Брэсцкай вобласці, Беларусь). Пайшоў у школу 1 верасня 1939 года — у адзін дзень з пачаткам Другой сусветнай вайны. Падзеі гэтых часоў ляглі ў аснову яго аповесці «Грымотнае ранне». Скончыў школу ў суседняй Бярозе.

У 1956 годзе скончыў філалагічны факультэт Брэсцкага педагагічнага інстытута (цяпер БрДУ імя А. С. Пушкіна)[2]. Атрымаў спецыяльнасць «выкладчык беларускай мовы і літаратуры».

Працаваў настаўнікам у Браслаўскім раёне, потым перайшоў працаваць у Брэсцкую абласную газету «Зара», у рэспубліканскай моладзевай газеце «Чырвонай Змене», «Настаўніцкай газеце». З 1959 года інспектар, потым да пенсіі старэйшы інспектар Рэспубліканскага прадпрыемства «Белсаюздрук» Міністэрства сувязі БССР. Жыў у Мінску.

Памёр 11 мая 2013 года[1] ў Мінску. Пахаваны ў калумбарыі на Усходніх могілках[3].

Аўтар тэкстаў да агітацыйнах плакатаў. Склаў каляндар на 1974 год[4]. У 1984 годзе выйшла кніга, у якую ўвайшла аповесць «Грымотнае ранне» М. Дубоўскага і апавяданні беларускага пісьменніка Васіля Ткачова[5]. У 1991 годзе выйшла кніга «Першая прыступка», у якую ўвайшлі аповесці і апавяданні «Пасля світанку» і «Соль» М. Дубоўскага і аповесць «Каменная сцяна» Міколы Горцава[6]. У 1994 выйшаў асабісты зборнік аповесцяў і апавяданняў «Шапен»[7]. Друкаваў апавяданні ў часопісах «Полымя» і «Дзеяслоў», газеце «Новы Час», літаратуразнаўчыя артыкулы ў газеце «Літаратура і мастацтва».

Зноскі

  1. а б Вядомыя асобы з Самойлавіч
  2. Выбар // Полымя. — 2010. — № 9 (971). — С. 97.
  3. Гаўрук — Жалязняк – Белліт  (14 ліпеня 2023). Праверана 24 жніўня 2024.
  4. Каляндар на 1974 год / Склад. М. А. Дубоўскі. — Мн.: Полымя, 1973. — 42 000 экз.
  5. Грымотнае ранне: Аповесць: Для сярэд. і стар. шк. узросту / М. Дубоўскі. Партрэт салдата: Апавяданні / В. Ткачоў / Рэц. Л. М. Дайнека, У. М. Шыцік; Маст. М. Дз. Рыжы. — Мн.: Юнацтва, 1984. — С. 3-78. — 12 000 экз.
  6. Каменная сцяна / Мікола Горцаў. Першая прыступка : аповесці, апавяданні : [для сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту] / Мікола Дубоўскі / [мастак В. В. Прапаршчык]. — Мінск: Юнацтва, 1991. — 203 с. — 20 000 экз.
  7. Дубоўскі М. «Шапен» : Аповесці і апавяданні. — Мінск: Маст. літ., 1994. — 222 с.